Барометр рэпрэсій у Беларусі: Анлайн-прэзентацыя даследавання

31.01.2024 13:00 - 14:00 анлайн Бясплатнае


У сераду, 31 студзеня, Прэс-клуб Беларусь і Цэнтр новых ідэй запрашаюць на анлайн-прэзентацыю даследавання «Барометр рэпрэсій у Беларусі».





Дата: 31 студзеня

Час: 13.00 (час мінскі)

Месца: анлайн 


Інфармацыя пра рэпрэсіўна-карныя захады ўладаў прыходзяць з Беларусі практычна кожны дзень. Гэта ўжо суцэльная плынь, у якой без дэталёвага аналізу складана вызначаць галоўныя напрамкі і асаблівасці. 

Каб разумець, як эвалюцыянуюць карныя практыкі рэжыму, якія тэндэнцыі ў рэпрэсіях згасаюць і якія новыя трэнды з’яўляюцца, раз на квартал Цэнтр новых ідэй будзе прадстаўляць справаздачу па даследаванні «Барометр рэпрэсій у Беларусі».

 Спікеры:

Генадзь Коршунаў, старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй;

Кацярына Дзяйкала, юрыстка-міжнародніца, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта 

Мадэратарка — Ганна Краўчанка, грамадзянскай актывістка, менеджарка ініцыятывы Politzek.me. 


Удзел бясплатны, патрэбная рэгістрацыя па спасылцы. Можна далучыцца да анлайн-трансляцыі на ютубе па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

25.04.2026 (10:00 - 12:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Palina ў Лісабоне

30.04.2026 (20:00 - 22:00) Republica da Musica (R. do Centro Cultural 29)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ