Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 - 03.05.2026 11:00 - 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22) Бясплатнае
У полацкім Музеі беларускага кнігадрукавання пачала працу выстава «Чарнобыль — быль...», прысвечаная 40-годдзю з дня найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў атамнай энергетыцы.

Наведвальнікі пазнаёмяцца з разнастайнымі выданнямі пра дзень аварыі і прычыны яе ўзнікнення, пра спыненне працы станцыі, маштабах трагедыі.

На выставе прадстаўлены фатаграфіі, прыватныя рэчы, узнагароды ліквідатараў-палачан.

У экспазіцыі таксама — мастацкія творы, энцыклапедыі, перыядычныя выданні з інтэрв’ю ліквідатараў ЧАЭС і відавочцаў катастрофы, фотаальбомы, маркі, канверты.

Выстава будзе працаваць да 3 траўня.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Івана Русачака «Рух не па коле» ў Гродне

07.05.2026 17:30 - 24.05.2026 17:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Ноч музеяў у Гродне

16.05.2026 (19:30 - 23:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 20)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ