• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Гродна

Барон Мюнхгаўзэн завітае ў Гародню

Пачатак: 11.03 (19:00)
Канец: 11.03 (19:00)
этнакрама "Цудоўня"
(Гродна, вул. В. Траецкая, 14)
Кошт: Уваход вольны
Google

11 сакавіка ў 19.00 у краме “Цудоўня” ў рамках грамадскай кампаніі “Наша 500-годнасць” адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу “Прыгод барона Мюнхгаўзэна” Бюргера і Распэ. У прэзентацыі возьмуць удзел перакладчык Ігар Крэбс і рэдактарка кнігі, а таксама перакладчыца інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” Ганна Янкута, якія разам з гарадзенцамі ўшануюць вытокі беларускага кнігадруку і раскажуць пра навінкі кнігадруку сучаснага.

“Прыгоды барона Мюнхгаўзэна” ў перакладзе Ігара Крэбса — гэта першы поўны беларускі варыянт знакамітай кнігі, і нават тыя, хто добра памятае яе з дзяцінства, змогуць знайсці ў ёй шмат цікавых момантаў, якіх не было ў рускім пералажэнні гісторый пра барона, якія зрабіў Карней Чукоўскі.

Наведнікі прэзентацыі змогуць даведацца:
— пра тое, якім чынам барон Мюнхгаўзэн звязаны з Гародняй;
— пра тое, як у Беларусі сустрэць жывога нашчадка барона;
— пра тое, якія стасункі барон меў з Венерай і што рабіў у гарэме султана;
— пра тое, як тэорыя пазнання І. Канта ўзрывае мядзведзяў і галовы вучоных;
— пра тое, якое дачыненне барон мае да біблейскага цара Давіда і Шэкспіра;
— пра тое, што ў аднаго з аўтараў кнігі (а ён быў не адзін) было крымінальнае мінулае;
— пра тое, якія менавіта песні сыграў адталы паштовы ражок
і многае, многае іншае.

Тых, хто ў гэты вясновы суботні вечар дабярэцца да “Цудоўні”, чакаюць віктарыны і конкурсы з прызамі ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а таксама дадатковыя літаратурныя знаёмствы з беларускім Франкенштайнам і беларускі Шэрлакам Холмсам і бліц-чытанні беларускіх перакладаў жудаснага Эдгара По, іранічнага Генрыха Гайнэ і чароўнага Джона Кітса. Завітвайце на нашу 500-годную кніжную імпрэзу — сумна там дакладна не будзе!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип