Батлейка "Мышыныя Каляды" ў Вільні

21.12.2025 13:00 - 15:00 "Кропка" (Savičiaus g. 6) Данаты

У нядзелю, 21 снежня, у краме "Кропка" граюць дзіцячы-спектакль-батлейку "Мышыныя Каляды".


Запрашаюць у свет цудаў, дзе на гарышчы маленькія мышаняты зладзілі сапраўдныя Мышыныя каляды - вялікую, шумную і вельмі вясёлую забаву на старадаўні лад.

Спектакль пастаўлены паводле вершаванай казкі Антона Францішка Брыля, напоўненай святлом, гумарам і цеплынёй народнай традыцыі.

А яшчэ ў батлейку ўваходзяць фрагменты з п’есы Галіны Каржанеўскай "Кіска, не падманіш!"

Будзе цёпла, весела і вельмі па-хатняму.

Уваход, выглядае, вольны альбо за данаты.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава Ігара Бяспалава ў Мінску

21.07.2026 11:00 - 08.08.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ