Батлейка «Як кот звяроў напалохаў» у Мастацкім у Мінску

15.02.2025 15:00 - 16:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 12 рублёў



У суботу, 15 лютага, тэатральны калектыў «Жаронцы» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці грае ў Мастацкім музеі батлеечны спектакль «Як кот звяроў напалохаў».




Вас чакае падарожжа ў свет беларускіх народных казак. Фальклорныя персанажы ажывуць перад вашымі вачыма на паперы ў карункавай манеры.

Пастаноўка будзе суправаджацца жывым акампанементам дуды, скрыпкі, акарыны, жалейкі, трашчотак і іншых аўтэнтычных інструментаў.


Наведаць спектакль можна па квітку ў музей. Рэгістрацыі не патрэбна.



Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Лекцыя «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны» ў Мінску

10.09.2026 (19:00 - 20:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ