Belarus Future Unconference 2024 у Варшаве

23.11.2024 13:00 - 17:00 Сentrum Kreatywności Targowa (Targowa 56) Бясплатнае
 


23 лістапада, у суботу, Цэнтр новых ідэй ладзіць у Варшаве Belarus Future Unconference 2024.







Дата: 23 лістапада

Час: з 13.00 да 17.00 (час варшаўскі)

Месца: Сentrum Kreatywności Targowa, Targowa 56, Варшава



«Каб зноў пачаць уплываць на будучыню краіны, грамадскім актарам патрэбна пераасэнсаванне сваёй ролі ў сённяшняй Беларусі. Трэба выйсці з крызісу і намацаць накірункі развіцця, правесці перазборку сваёй дзейнасці. Знайсці аптымізм, але пазбавіцца ілюзій». 


Запрашаюць усіх на абмеркаванне таго, як змяніць сябе, каб змяніць Беларусь.


У праграме: 

Дыскусія «Як (без ілюзій) думаць пра будучыню ў крызіс»

 Якія сцэнары мы бачым для Беларусі і сябе? 

Якой сёння мусіць быць роля грамадскіх актараў? 

Як правільна вызначыць мэту дзейнасці, захаваць пры гэтым і аптымізм, і цвярозую ацэнку перспектываў?


Fishbowl дыскусія «Чаму мы павінны змяніцца» 

Грамадскі сектар выжыў і перабудаваўся, але згубіў істотную частку свайго ўплыву. 

Ці магчыма спыніць гэты працэс, якія шляхі нарошчвання ўплыву застаюцца і якую крытычную працу неабходна для гэтага правесці? 


Апроч панэльных дыскусій правядуць дзве часткі паралельных сесій па сектарах (моладзь, адукацыя, даследванні, ідэнтычнасць, супольнасці і інш.). 


Удзельніцы і ўдзельнікі ў фармаце World Cafe абмяркуюць ролю кожнага сектару ў працэсе сацыяльнай трансфармацыі, якой яна мусіць стаць, і змены, якія для гэтага патрэбны.




Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

ZVONKU ў Мінску

23.08.2026 (19:00 - 21:00) хаб «Сквер» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ