Анлайн-лекцыя «Беларусь на старажытных картах»

09.02.2022 15:00 - 16:30 анлайн Бясплатнае

9 лютага Нацыянальная бібліятэка Беларусі ладзіць анлайн-лекцыю «Беларусь на старажытных картах».


Дата: 9 лютага

Час: 15.00 (час мінскі)

Месца: Youtube-канал «Book in Belarus»

Эксперт — Леў Казлоў, кандыдат гістарычных навук, знакаміты даследчык старажытных беларускіх карт, аўтар фундаментальных прац па гісторыі беларускай картаграфіі, складальнік гістарычных атласаў і збораў даўніх карт. 

Калегі завуць яго «беларускім Меркатарам», параўноўваючы са знакамітым фламандскім картографам і географам XVI ст.


Сярод пытанняў:

— Калі ўпершыню на картах з’яўляюцца беларускія землі?

— Ці ведаў Пталямей пра Беларусь?

— Калі з’явіліся першыя карты з тапонімам «Белая Русь»?

— На падставе чаго тэрыторыі дзяржаў і земляў вылучалі на даўніх картах рознымі колерамі?

Далучайцеся па спасылцы на трансляцыю.


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ