Беларусь вачыма полькі: выстава Веранікі Вжосэк «Рэтраўматызацыя» ў Варшаве

21.11.2024 - 08.12.2024 19:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае


У чацвер, 21 лістапада, у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава польскай мастачкі Веранікі Вжосэк «Рэтраўматызацыя».







Дата: 21 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава




 Выстава складаецца з міждысцыплінарных прац: графіка, інсталяцыя, скульптура, тэкстыль і жывапіс. 

Яна падзеленая на дзве часткі: першая — пра агульную гісторыю, другая — пра беларускую сучаснасць, асабліва пасля 2020 года. 

Мастачка звяртаецца да матываў барочных інсталяцыяў, вядомых як «castrum doloris», сармацкага труннага партрэту або ўпрыгожванняў паўстання 1863 года. 

А з іншага боку, яе натхняюць працы Збылюта Гжывача, Ежы Зеліньскага і Пабла Пікаса.


«Мы, палякі, жывём з велізарным гістарычным адчуваннем нешанцавання, бо цэнтр Еўропы з геапалітычных прычынаў ніколі не быў месцам жыцця мары. 

У 2020 годзе, калі польскія медыі бесперапынна паведамлялі пра падзеі пасля выбараў у Беларусі, я пачала больш цікавіцца гісторыяй гэтай краіны і зразумела, што ў Беларусі столькі ж прычын для траўмаў, колькі і ў Польшчы, і нават больш, бо свет лёгка забывае пра яе. 

І самае галоўнае, у гэтай частцы свету гісторыя занадта часта паўтараецца. Адсюль і „рэтраўматызацыя“ — траўмы, перажываныя зноў і зноў», — кажа мастачка. 




Выстава працуе па 8 снежня. Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Дзень памяці Якуба Коласа ў Мінску

13.08.2026 (13:10 - 16:30) Вайсковыя могілкі (вул. Казлова, 11)

Шпацыр па Старым Макотаве ў Варшаве

15.08.2026 (12:30 - 14:30) plac Unii Lubelskiej (каля Green Cafe Nero) (Polna 1)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

15.08.2026 (12:30 - 14:30) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ