ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

30.05.2023 19:00 - 21:00 Knihovna Václava Havla (Ostrovní 13) Бясплатнае

У аўторак, 30 траўня, беларусаў Прагі запрашаюць на дыскусію «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды».



Дата: 30 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Knihovna Václava Havla, Ostrovní 13, Прага

Феномен незалежнай культуры і андэграўнду эпохі позняга камунізму ў Польшчы і Чэхаславакіі меў не толькі мастацкае, але і грамадска-палітычнае значэнне, істотна паўплываў на нашае мысленне аб ролі культуры ў грамадстве і значэнні свабоды.

Тая барацьба, якую некалькі дзесяцігоддзяў таму вялі творцы ў нашых краінах, цяпер — доля мастакоў у сённяшняй Беларусі. Умяшальніцтва цэнзуры, пагроза турмы ці выгнання — штодзённая рэальнасць кожнага, хто жадае захаваць духоўную і творчую незалежнасць.

Як ствараць у такіх умовах? Якая роля мастацтва і культуры ў часы несвабоды?

Удзел бяруць:

Галіна Казіміроўская — дырыжорка і хормайстарка хору CONCORDІA;

Яраслава Ананька, культуралагіня.

 Вядоўца — Jáchym Topol.


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ