Прэзентацыя новага беларускага календара ў Варшаве

27.01.2026 18:00 - 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатна

У аўторак, 27 студзеня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца прэзентацыя новага беларускага календара.


Праект прапануе паглядзець на год як на адлюстраванне нашай гісторыі, досведу і супольных сэнсаў.

Падчас сустрэчы Павел Баркоўскі, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні, распавядзе, чаму дэмакратычныя сілы наогул зацікавіліся ідэяй стварэння новага нацыянальнага календара і паспрабуе давесці, навошта беларусам сёння патрэбны новы погляд на звыклыя і нязвыклыя даты.

Каляндар аб’ядноўвае памятныя дні, якія доўгі час заставаліся па-за ўвагай, і тыя, што з’явіліся ў найноўшы перыяд нашай гісторыі – у тым ліку пасля 2020 года.

Асобнае месца ў календары займаюць даты, звязаныя з культурнымі і духоўнымі традыцыямі, а таксама важныя міжнародныя падзеі, што ўплывалі і працягваюць уплываць на Беларусь і свет.

Таксама ў дыскусіі на тэму нацыянальнага каляндару прымуць удзел Вячаслаў Барок, Аляксей Ластоўскі, Алена Ляшкевіч, Алесь Плотка, Ірына Сідорская, Наста Ільіна і іншыя.

Складальнікі календара прапануюць задумацца над складанымі і дыскусійнымі пытаннямі: як мы называем і перажываем падзеі Другой сусветнай вайны, што для нас азначае перамога і памяць, калі і чаму мы адзначаем Дзень незалежнасці, і іншыя.

Падчас прэзентацыі вы зможаце пазнаёміцца з праектам і далучыцца да адкрытай размовы, задаць пытанні і падзяліцца сваім поглядам.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Майстар-класы ў Мінску

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ