Беларускамоўная экскурсія ў Супрасль з Беластоку

11.05.2025 12:45 - 15:00 ------------ данаты

 

У нядзелю, 11 траўня, беларусаў Беластока клічуць выбрацца ў вандроўку ў мястэчка Супрасль.





Горад, які актыўна развіваецца як турыстычны цэнтр, з’яўляецца асяродкам праваслаўнай культуры і захоўвае нямала помнікаў гісторыі.

Падчас экскурсіі даведаецеся:


  •  Як і дзякуючы каму (і чаму) узнікла мястэчка
  •  Праваслаўны манастыр і яго гісторыя 
  • Як на горад паўплывалі сем’і буйных прамыслоўцаў з Лодзі
  • Кнігадрукаванне і музыку
  • Рэлігійнае спалучэнне некалькіх канфесій


...і рознае-рознае іншае. Адрабіна гісторыі і шмат прыгажосці — вулачкі, возера і парк.

З Беластока да Супрасля рэгулярна ходзяць аўтобусы. Каб паспець на экскурсію лепш выязджаць на 12:00 з аўтавакзала (расклад па іншых прыпынках можна знайсці на сайце PKS Nova, кошт квітка — 6 злотых).


Сустракаюцца каля брамы да манастыра ў Супраслі а 12:35-12:45. Экскурсія разлічана на 1,5 гадзіны. Калі будуць ахвотныя, можна пайсці разам у музей друку ці захапіць пледы і адпачыць ля возера.


Удзел — данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Праслухоўванне новага альбома гурта NOCHY ў Варшаве

14.05.2026 (18:30 - 20:30) (паведамяць удзельнікам асабіста)

Сустрэча з Уладзімірам Мацкевічам у Вільні

15.05.2026 (18:30 - 20:30) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Ноч музеяў з Броўкам у Мінску

16.05.2026 (18:00 - 23:00) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ