Беларускамоўны мніспектакль для дзяцей «Снежны чалавек» у Познані

04.03.2023 17:00 - 18:00 Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21) Бясплатнае

У суботу, 4 сакавіка, у Познані пакажуць дзіцячы спектаклік «Снежны чалавек» паводле кнігі шведскай пісьменніцы Эвы Сусы. На беларускай мове! 



Дата: 4 сакавіка 

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Барак Культуры, al. Marcinkowskiego 21, Познань


Абяцаюць інтэрактыў, мастацкую майстэрню і гульню на ўсіх.


«Снежны чалавек» — гэта гісторыя пра вялікія прыгоды ў зімовым заснежаным лесе, які знаходзіцца ў зімовым заснежаным краі, для тых, хто звязвае зіму з цудамі і дзяцінствам.

Разам даведаемся, хто жыве ў гарах, і ўбачым, ці існуе насамрэч снежны чалавек, а таксама пастараемся знайсці адказ на пытанне, ці з’яўляюцца цуды проста выдумкамі дзяцей альбо гэта дарослыя прыдумалі, што іх няма?

Запрашаюць сем’і з дзецьмі 6-10 год.

Рэгіструйцеся па тэлефоне +48692421912 (можна праз Telegram ці WhatsApp).




Вам можа быць цікава

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Імпрэза да 8 сакавіка ў Мінску

07.03.2026 (16:30 - 18:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Спектакль "I'm the heir" у Вільні

12.03.2026 (18:30 - 19:30) ЕГУ (скляпенні) (Savanorių pr. 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ