Беларускамоўныя анлайн-варштаты па выцінанцы з Вольгай Палунісай

15.01.2024 - 12.02.2024 20:00 - 22:00 анлайн Бясплатнае
 

У панядзелак, 15 студзеня, слынная майстрыня выцінанкі Вольга Палуніса распачынае анлайн-курс па выцінанцы «Коцікі з нажнічкамі. Каза, мядзьведзь і свінка — жывёлы беларускай міфалогіі ў выцінанцы».




 Дата: з 15 студзеня па 12 лютага

Час: 20.00 па Мінску

Месца: zoom 


Што агульнага паміж гэтымі трыма жывёламі, даведаецеся на анлайн-курсе па выцінанцы. 


Вас чакаюць пяць панядзелкавых зімовых вечароў ва ўтульнай кампаніі.

Што яшчэ будзе: 

Беларускамоўныя стасункі; 

Знаёмства з беларускімі мастакамі выцінанкі; 

Цікавыя факты з гісторыі беларускага выразання з паперы; 

Раскрыццё нечаканых для вас уласных рэсурсаў і талентаў; 

Навучыцеся выразаць розных жывёл з паперы і афармляць іх у мастацкія творы.


Вам спатрэбіцца: 

папера белая і каляровая, 

нажніцы, 

клей-аловак, 

просты аловак.


На першае спатканне проста падрыхтуйце тое, што маеце, а там разбяромся! 

Далучайцеся, калі нават зусім не ўмееце маляваць! Выцінанка — гэта іншы навык! 


Па кошт, запіс ды з пытаннечкамі звяртайцеся наўпрост у дырэкт да спадарыні Вольгі.




Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Алесь Бяляцкі ў Празе

17.03.2026 (18:00 - 20:00) Univerzita Karlova, (Celetné 20)

Квіз "А што ты ведаеш пра БНР?" у Парыжы

22.03.2026 (17:00 - 19:00) Comptoir Moderne (26 rue de la Croix Nivert)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ