13 верасня, у суботу, у Цюрыху адбудзецца творчая сустрэча з Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам).
Спадар Алесь вязе спектакль батлейкі і запрашае вас у падарожжа ў тое месца, дзе вас не дагоняць ні злосць, ні цёмная зайздрасць, ні марныя клопаты — у светлае і вясёлае дзяцінства.
Вас чакае:
Першая частка — гульні, загадкі і казкі для дзяцей + настольны спектаклік «Пэпі Доўгая Панчоха»
Другая частка (30 хвілін) — дзеці малююць, а дарослыя слухаюць:
• аповед пра тое, як стваралася легендарная «Калыханка»;
• экскурс у гісторыю беларускай батлейкі.
Трэцяя частка — вяртаюцца дзеці, і ўсе разам глядзім рэканструкцыю батлеечнага спектакля «Салдат і чорт».
Працягласць — 2 гадзіны.
Уваход вольны, данаты вітаюцца.