«Смак роднай мовы»: беларуская гастранамічная вечарына ў Мінску

21.02.2022 19:30 - 21:30 рэстаран «Кухмістр» (вул. К. Маркса, 40) Бясплатнае

На інтэрактыўнае шоў «Смак роднай мовы» запрашае 21 лютага рэстаран «Кухмістр». У займальнай імпрэзе ўдзельнікі даведаюцца пра традыцыйныя беларускія стравы і хітрыкі іх гатавання.



Дата: 21 лютага

Час: 19.30

Месца: рэстаран «Кухмістр», вул. К. Маркса, 40, Мінск

Запрошаны эксперт — Алесь Белы, гісторык беларускай кухні, аўтар кніг «Сакатала Бочачка», «Belarusian Cookbook», «Белорусская кухня: Гастрономический путеводитель».

У вясёлай і нязмушанай форме вы зможаце: 

 — ад душы павесяліцца з жартаў і досціпаў Вясёлага Шляхцюка (харызматычнага беларускага аніматара і вядучага Васіля Грыбоўскага);

— паўдзельнічаць у віктарыне на веданне назваў беларускіх страў, іх гісторыі і сімвалізма з фірмовымі сувенірамі рэстарана ў якасці прызоў; 

— паслухаць прэзентацыю страў і напояў нашага меню ад «зорных» эксперта і вядучага — усё, што вы даўно хацелі ведаць пра беларускую кухню, але баяліся спытацца. 

 Браніраванне ўдзелу — па нумары 8 029 119 4900.


Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ