Беларускі бізнэс-форум у Вільні

22.02.2022 - 23.02.2022 10:00 - 19:00 ЕГУ (Savičiaus g. 17) Бясплатнае

22–23 лютага ў ЕГУ ў Вільні адбудзецца бізнэс-форум «Belarus Business Harbour in Baltics».



Дата: 22 і 23 лютага

Месца: ЕГУ, Savičiaus g. 17, Вільня

Форум арганізуе Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) у генеральным партнёрстве з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам. Гэтае маштабнае мерапрыемства пройдзе ў гістарычным будынку ЕГУ ў цэнтры Вільні.

Асноўныя мэты форуму — аб’яднаць і згуртаваць беларускі бізнэс за мяжой, стварыць моцную і ўплывовую бізнэс-дыяспару, а таксама працягнуць дыялог з прадстаўнікамі дэмакратычных краінаў аб тым, як яны могуць падтрымаць беларускую бізнэс-супольнасць у выгнанні.

На форуме 22-23 лютага беларускія лідары, міжнародныя дыпламаты і эксперты збяруцца разам і абмяркуюць практычныя пытанні падтрымкі беларускіх бізнэсаў за мяжой. Прадпрымальнікі падзеляцца тым, з якімі праблемамі сутыкаюцца бізнэсы ў Беларусі і пасля рэлакацыі — і як можна дапамагчы.

Поўная праграма форуму на рускай — тут. На англійскай — тут

Сярод беларускіх спікераў і ганаровых гасцей будуць прадпрымальнікі і менеджары Павел Лібер, Вадзім Пракоп’еў, Кірыл Валошын, журналіст Аліна Коўшык, эканаміст Сяргей Чалы, оперная спявачка Маргарыта Ляўчук ды іншыя.

На адкрыцці форума выступіць Святлана Ціханоўская і члены яе каманды.

Зарэгістравацца на форум можна па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Імпрэза «Купальскія гісторыі» ў Гродне

05.07.2026 (15:00 - 17:00) Новы Замак (вул. Замкавая, 20)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ