Беларускі дзень ва Уроцлаве

13.05.2023 12:00 - 21:00 Цэнтр міжкультурнай інтэграцыі (ul. Braniborska 40) Бясплатнае

У суботу, 13 траўня, беларусы Уроцлава кідаюць усе справы і ідуць на Беларускі дзень!



Дата: 13 траўня

Час: з 12.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр міжкультурнай інтэграцыі, ul. Braniborska 40, Уроцлаў


Вось якая праграма:

12.00 — 13.00 майстар-класы для дзяцей і падлеткаў па саламяных ляльках (трэба рэгістравацца праз мэйл alesiatarasenko22@gmail.com)

13.30 — 14.30 майстар-класы для старэйшай моладзі і дарослых па ляльках-мотанках (таксама запісвайцеся праз мэйл alesiatarasenko22@gmail.com)

15.00 — 15.15 прывітанне і адкрыццё бярэзінскай мастацкай выстаўкі

15.30 — 16.00 мультымедыйная прэзентацыя беларускай культуры

16.00 — 16.30 прэзентацыя ініцыятывы «Мова Нанова»

16.30 — 17.00 частаванне традыцыйнай беларускай кухняй ад рэстарана «СhefArt»

17.00 — 17.30 выступленне хору «Летапіс»

17.45 — 18.30 праект «Традыцыйныя беларускія танцы ва Уроцлаве»

19.30 — 21.00 дыскусія пра становішча беларускай грамады ва Уроцлаве з удзелам Жанны Ногінай і Яна Маркава. 


Беларускі дзень — гэта імпрэза з цыклу штомесячных інтэграцыйных сустрэч, якія ладзяцца на Open Place. Іх ідэя — даць месца і голас жыхарам Уроцлава з розных краін.


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры» ў Заслаўі

23.06.2026 10:00 - 19.07.2026 19:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава Мікіты Віктара «Аб СВАІМ» у Мінску

09.07.2026 17:00 - 02.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Фэст «Класіка. LIVE» ў мінскім батанічным садзе

11.07.2026 12:00 - 12.07.2026 21:30 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ