ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі фем-стэндап у Берліне
08.08.2023
19:00 - 21:00
Kohlenquellе (Kopenhagener Str. 16)
donation
Дата: 8 жніўня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Kohlenquellе, Kopenhagener Str. 16, Берлін
План сустрэчы такі:
жартаваць па-фемінісцкі, стасавацца і прыемна бавіць час разам.
Імпрэза будзе ў фармаце вольнага мікрафону. Гэта азначае, што жарты не цэнзуруюць, а выступоўцы могуць спрабаваць жартаваць упершыню.
Калі вы падзяляеце фемінісцкія каштоўнасці і жадаеце файна пабавіць вечар у кампаніі аднадумцаў і аднадумак, не прапусціце!
А калі вы хочаце выступіць са стэндапам, то вось вам памятка:
перавага для выступа належыць жанчынам, квір і ЛГБТ-людзям, але радыя будуць усім, хто падзяляе адпаведныя каштоўнасці: фемінізм, этычны гумар і нулявая дыскрымінацыя;
тэмы выступа могуць быць рознымі, не абавязкова пра фемінізм, распавядайце пра тое, што вам цікава і блізка;
выступ можа быць ад 3 да 10 хвілін, у ідэале гэта 5-7 хвілін;
мовы выступу: беларуская, расейская ці ангельская — галоўнае, каб вам было камфортна.
Звычайна ўсе ўдзельніцы выступаюць у першы раз, таму не хвалюйцеся, што вы ніколі не выступалі, і спрабуйце сябе ў стэндапе! Будзе весела, камфортна і беражліва!
Рэгістрацыя на выступленні адкрыта па 1 жніўня (можа закрыцца і раней, калі набяруць дастатковую колькасць выступоўцаў!).
Расклад вечарыны такі:
19:00 — дзверы
з 19:30 — адкрыты мікрафон і жартачкі
Уваход — donation. Палову сабраных сродкаў перададуць ініцыятыве «Палітвязынка».