За Пачобута — Пальчыс: у Вільні ўручылі прэмію Гедройця

28 красавіка ў Вільні журналіста Анджэя Пачобута ўганаравалі прэміяй імя Ежы Гедройця. Цырымонія прыпала на дзень, калі палітвязень быў вызвалены з вязьніцы ў рамках абмену. Гэтую навіну на цырымоніі сустрэлі авацыяй. Прэмію за Пачобута атрымаў зь ягонай згоды былы палітвязень Эдуард Пальчыс, піша «Радыё Свабода».

Eduard Paĺčys atrymlivaje za Andžeja Pačobuta premiju Ježy Hiedrojcia
Справа на здымку былы палітвязень Эдуард Пальчыс атрымлівае за Анджэя Пачобута прэмію Ежы Гедройця. У цэнтры - былая кіраўніца Белсату Агнешка Рымашэўска

Форум, на якім адбылася цырымонія, прысьвячаўся Ежы Гедройцю — польскаму інтэлектуалу менскага паходжаньня, які казаў пра агульнасьць і залежнасьць лёсаў краінаў Усходняй Эўропы. Дыскусія праходзіла ў сымбалічным месцы — будынку на Замкавай (Piles) вуліцы Вільні, дзе ў 1918 годзе была падпісана дэклярацыі аб незалежнасьці Літвы. Пра вызваленьне журналіста стала вядома як раз у момант, калі ўдзельнікі дыскусіі спрачаліся пра актуальнасьць думкі рэдактара польскага часопіса «Культура» Ежы Гедройця. Той пасьля Другой сусьветнай вайны з Парыжу сьцьвярджаў, што бяз вольнай Літвы, Украіны і Беларусі Польшча не захавае свабоду і незалежнасьць.

Padčas dyskusii ab inteliektyaĺnaj spadčynie Ježy Hiedrojcia
Падчас дыскусіі аб інтэлектыальнай спадчыне Ежы Гедройця. Дэпутат Сейма Літвы Баранавас, віцэ-маршалак Сената Польшчы Групіньскі, мадэратары Лапата і Нікжэнтайціс, былы рэдактар «Газэты выборчай» Міхнік, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Рублёў, дарадца Ціханоўскай Вячорка

Лёс беларускага журналіста польскага паходжаньня Анджэя Пачобута, які 5 гадоў знаходзіўся ў закладніках беларускага рэжыму, кіраўнікам літоўска-польскага фонду Ежы Гедройца, якія арганізавалі форум у Вільні, уяўляўся доказам гэтай думкію І таму яны яшчэ да сустрэчы вырашылі ўганараваць Анджэя Пачобута, тады палітвязьня, традыцыйнай прэміяй імя Ежы Гедройца.

«Лукашэнка быццам даведаўся пра наша рашэньне і нарэшце адпусьціў Пачобута на волю», — дасьціпна пажартаваў на ўручэньні прэміі адзін з кіраўнікоў фонду.

Premija imia Ježy Hiedrojcia

На цырымоніяй з прадстаўленьнем да ўзнагароды выступіла былая дырэктара Белсату Агнэшка Рымашэўска. Вядомая польская журналістка згадала працу Анджэя Пачобута ў беларускіх газэтах «Пагоня» і «Народная воля», першы арышт у 2011 годзе, актывізм у Саюзе палякаў Беларусі, шматгадовае супрацоўніцтва з польскімі мэдыямі.

«За сваю барацьбу і адданасьць прынцыпам ён заплаціў вялікую цану — свабоду», — сказала пра пяцігадовы турэмны тэрмін Пачобута Агнэшка Рымашэўска.

Premija imia Ježy Hiedrojcia

Знак прэміі Ежы Гедройца — бронзавую статуэтку ў выглядзе злучаных сьцягоў з гербамі Польшчы і Літвы — за Анджэя Пачобута атрымаў былы беларускі палітвязень Эдуард Пальчыс, якія адбываў пакараньне з адной з Пачобутам калёніі ў Наваполацку. Эдуард Пальчыс не хаваў, што да канца ня можа паверыць, што для Пачобута нарэшце скончыліся пакуты, якія ён зьведаў у ШЫЗА і карцэрах.

«Ён даўно мог напісаць прашэньне аб памілаваньні, але не адступіў», — адзначыў мужнасьць і прынцыповасьць журналіста Эдуард Пальчыс.

У мерапрыемствах, якія прайшлі ў Вільні з нагоды 120 гадоў Ежы Гедройца, бралі ўдзел прадстаўнікі палітычнай і культурнай супольнасьці Літвы і Польшчы, у тым ліку мэр Вільні Валдас Бянкунскас, віцэ-маршалак Сэната Польшчы Рафал Групіньскі і віцэ-спікерка Сэйма Літвы Вікторыя Чмілітэ-Нільсен. У абмеркаваньні ўплыву інтэлектуальнай спадчыны Ежы Гедройца на лёсы народаў Польшчы, Літвы, Беларусі і Ўкраіны ўдзельнічаў старэйшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць.