ПАДЗЕЯ ДНЯ: Хто там ідзе? Беларусы! Беларускі нэтворкінг у Мінску

09.07.2022 12:00 - 17:00 secret place Бясплатнае

9 ліпеня ў Мінску, у таемным месцы, суполка evesdaughters ладзіць беларускамоўны нэтворкінг, на які вы яшчэ можаце зарэгістравацца.



Дата: 9 ліпеня

Час: з 12.00 да 17.00

Месца: будзе паведамлена ўдзельнікам асабіста


«Хто там ідзе?» — гэта беларускамоўная прастора для беларусак і беларусаў (і не толькі), якія хочуць папрактыкавацца ў беларускай мове альбо паслухаць гутаркі іншых, далучыцца да творчай суполкі праз музыку і вершы, паглядзець на выставу беларускага сучаснага мастацтва ці проста пабыць часткай прыемнага кам’юніці.


На сценах будуць таблічкі з тэмамі для размоў (напр.: фемінізм, гісторыя, кіно, мастацтва і інш.) і яны будуць падзяляць памяшканне на імправізаваныя зоны (станцыі) для гутаркі на пэўную тэму. Побач з гэтымі зонамі будуць знаходзіцца пустыя таблічкі, на якія можна будзе ў любы момант напісаць сваю тэму, на якую вы хацелі бы паразмаўляць на мове, і дадаць яе на сцяну.


Таксама будзе паэтычная гадзіна для жадаючых прачытаць свае вершы ці вершы беларускіх пісьменні_каў на беларускай мове. А напрыканцы імпрэзы — невялічкі канцэрт.

Каб прыйсці на імпрэзу, патрэбна зарэгістравацца па спасылцы. Месца правядзення вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.







Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Квіз "А што ты ведаеш пра БНР?" у Гаазе

21.03.2026 (14:00 - 16:00) Stationsweg 10b (Stationsweg 10b)

"Крамбамбуля" ў Варшаве

25.03.2026 (19:00 - 20:30) Niebo (Nowy Świat 21C)

«Дай Дарогу!» у Вільні

25.03.2026 (20:30 - 21:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ