• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Кракаў Фестывалі

Беларускі пікнік у Кракаве

Пачатак: 09.07 (13:00)
Канец: 09.07 (21:00)
парк Ёрдана
(Кракаў, al. 3 Maja 11)
Кошт: donation
Google

9 ліпеня ў Кракаве адбудзецца Беларускі пікнік.



Дата: 9 ліпеня

Час: 13.00-21.00 (час мясцовы)

Месца: парк Ёрдана, al. 3 Maja 11, Кракаў 


Сабралі для вас ўсё, што там будзе (ці амаль усё):


Квэст «Скарбы Вавельскага Цмока». Пачынаецца адразу а 13-й. Абяцаюць конкурсы на логіку, веды і камандную працу, спаборніцкі дух і прызы для ўсіх удзельнікаў. Для ўдзелу запоўніце заявачную форму ды падпішыцеся на тэлеграм-канал квэста.


Ненавуковая канферэнцыя пад адкрытым небам — лекцыі і дыскусіі на розныя тэмы ў нефармальнай атмасферы.


13.30-14.20 — «Беларуская сімволіка. Вяртанне на Радзіму», Віктар Ляхар [BY];

14:25-15:15 — «Українська культура як зброя в сучасній обороні України під час війни», Надія Мороз-Ольшанська [UA];

15:20-16:10 — «Што такое нейронавая сетка і навошта яна патрэбная», Юрый Раманоўскі [RU];

16:15-17:05 — «Алкагольная адысея беларусаў: гісторыя і традыцыі», Ягор Сурскі [BY];

17:10-18:00 — «Radio Plato: чаму кам’юніці-радыё — гэта больш, чым пра музыку?», Аляксандр Карнейчук [BY].


Майстар-класы

13:00-13:50 — маляванне акварэллю;

13:00-13:50 — ёга;

14:00-14:50 — энергапрактыка цыгун;

14:00-14:50 — пляценне касічак;

15:00-16:00 — маляванне на вопратцы;

15:30-16:30 — танцы;

16:00-16:50 — пляценне касічак;

17:00-17:50 — пляценне з джуту;

16:00-18:00 — маляванне хной (мехендзі);

13:00-16:00 — стварэнне закладак для кніг.


На працягу Пікніка таксама разам створаць арт-аб’ект!


Дзіцячая зона! Тут дзіця можа правесці некалькі гадзін за гульнямі, маляваннем, конкурсамi такога кшталту:

13:00-14:00 — лялькі-матанкі;

14:00-14:30 — гульня «Лабірынт»;

13:00-14:00 — вырабы з паперы і фааміну;

13:00-15:00 — салёнае цеста;

14:00-15:00 — актыўныя конкурсы і гульні;

15.00-17.00 — спартыўныя гульні, урокі малявання, гульні з шалікам і тунэлем, гульня пад адкрытым небам «Паляванне за скарбамі», маляванне на твары, мыльныя бурбалкі.


Кірмаш! Мноства файных рэчаў, якія можна набыць!


Актыўныя гульні На пікніку будзе вялікае поле, дзе можна будзе пагуляць у бадмінтон, вышыбайлавы, перацягванне каната, гарачую бульбачку, кідаць дроцікі, а з 14.30 да 16.00 будуць беларускія народныя танцы.


Канцэрт! Ды во з якімі хэдлайнерамі:


Shuma — электра-фолк праект, які сумяшчае старажытныя паганскія абрадавыя песні і электронную музыку (deep house, low dance, dub techno, minimal, acid).

Dlina Volny — музычнае трыа з Менска. Яны iграюць музыку ў жанрах нью-вэйв, пост-панк, сінт-поп i брут-поп. Гэта аналагавыя сінтэзатары і прамалінейны бас, захутаныя ў глыбокі жаночы вакал.


Таксама граюць: 

Pocketrave — незалежны аўтарскі гукавы праект з Мінска;

MAD1WOOD — беларуская дыджэйка, якая жыве ў Кракаве;

KorneJ — дыджэй, адзін з заснавальнікаў Radio Plato;

BUDZKO — адзін з самых вядомых выканаўцаў танцавальнай музыкі.


А яшчэ будзе розыгрыш пікніковага мерча ад Вольгі Ільіной, якая, дарэчы, дасць на пікніку майстар-клас. Што трэба зрабіць? быць падпісаным у інстаграме на @bialorusini.krakow і @volgailyina зрабіць рэпост любога паста пра пікнік з @bialorusini.krakow і адзначыць профіль пікніка, напісаць пад гэтым пастом каментарый, каб вас не згубілі. Вынікі падвядуць у пятніцу ўвечары, а мерч можна будзе забраць у суботу на пікніку.


Уваход вольны! Вітаюцца данаты ад 15 злотых.

Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку ўкраінскіх дзяцей і на развіццё беларускай дыяспары.

Бярыце пледы, ежу, гітару, прыгожа апранайцеся (вітаюцца касцюмы з нацыянальнай сімволікай!) і — да сустрэчы на ​​пікніку!




« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип