Абвешчаны поўны спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026

24.07.2026 Мастацтва

Журы прэміі Анемпадыстава абвясціла поўны спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой — уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак 2025 года. Гэта працы як вядомых дызайнераў і мастакоў, так і аўтараў, што працуюць пад псеўданімамі або пажадалі захаваць ананімнасць. У сёлетнім спісе прэміі — 59 вокладак.

premija-aniempadystava.jpg

Гэтыя творы адлюстроўваюць розныя падыходы да кніжнага дызайну: ад мінімалістычных рашэнняў да складаных візуальных сістэм, ад тонкай працы з тыпаграфікай да смелых графічных эксперыментаў.

Поўны спіс прэміі:

  • Андрэй Адамовіч — вокладка кнігі «Метафізіка сракі» Сакрата Халеры (Лысы чэрап, 2025)

  • Павел Анціпаў, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать» Паўла Анціпава (Мяне Няма, 2025)

  • Жан Анціпаў — вокладка кнігі «Дача. Рассказы 2008–2021» Паўла Анціпава (Лысы чэрап, 2025)

  • Раман Аксёнаў — вокладка кнігі «Эпоха сыходзіць» Рамана Аксёнава (Лысы чэрап, 2025)

  • Маргарыта Ашмян — вокладка кнігі «Я/Мы — эміграцыя» Дар’і Ракавай (RozUM Media, 2025)

  • Мефедрон Бясецкі, Налыса Альтанкавіч (Гніль) — вокладка кнігі «Кабайн» Мефедрона Бясецкага, Налыса Альтанкавіча (Гніля) (Лысы чэрап, 2025)

  • Аўтар В — вокладка кнігі «W» (зашыфраваны ўдзел)

  • Артур Вакараў — вокладка кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» Дароты Міхалюк (Kamunikat. org, 2025)

  • Артур Вакараў — вокладка кнігі «Вершалінскі рай» Аляксея Карпюка (Kamunikat. org, 2025)

  • Артур Вакараў — вокладка кнігі «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча (Kamunikat. org, 2025)

  • Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Запаленыя свечкі» Бэлы Шагал (Пфляўмбаўм, 2025)

  • Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Любыя косці» Катрыны Зіле (Пфляўмбаўм, 2025)

  • Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Паспець да цемры: містычныя гісторыі з Беларусі» Тафілі Багач і Паўліны Кот (Пфляўмбаўм, 2025)

  • Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Пра чалавечнасць у цёмныя часы» Ханны Арэнт (Пфляўмбаўм, 2025)

  • Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Эйфарыя» Марыі Пархімчык (Пфляўмбаўм, 2025)
    Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Я іду да вас, людзі» (Пфляўмбаўм, 2025)

  • Таццяна Дзівакова — вокладка кнігі «Радзіна» Збыха Слупоўскага (Галіяфы, 2025)

  • Дзмітрый Дзмітрыеў, Андрэй Фядорчанка — вокладка кнігі «Codex. Imago. Index»

  • Дзмітрыя Дзмітрыева (Лысы чэрап, 2025)
    Улляна Запольская — вокладка кнігі «Нетутэйшы сябар» (зашыфраваны ўдзел)

  • Аўтар К — вокладка кнігі «К» (зашыфраваны ўдзел)

  • Лысы Чэрап — вокладка кнігі «Грязнуля» Канстанціна Сцешыка (Лысы чэрап, 2025)

  • Глеб Кавальскі — вокладка кнігі «Квирт» Славы Праснякова (Лысы чэрап, 2025)

  • Кацярына Несцяровіч, Якуб Смоўжык — вокладка кнігі «Вецер з Усходу, вецер з Захаду» Пэрл Бак (Gutenberg Publisher, 2025)

  • Алена Нядзельская — вокладка кнігі «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» Змітра Вішнёва (Skaryna Press, 2025)

  • Аляксандр Пажытак, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Дзённік 2021–2022» ананімнай аўтаркі (Мяне Няма 2025)

  • Марыя Платонава — вокладка кнігі «Вера — дачка флібусцьера» Валянціна Вяркеева (Gutenberg Publisher, 2025)

  • Марыя Платонава — вокладка кнігі «Заяц і Мядзведзь едуць да бабулі» Андрэя Скурко (Gutenberg Publisher, 2025)

  • Марыя Платонава — вокладка кнігі «Казкі гарадскога парку» Аляксандра Ждановіча (Gutenberg Publisher, 2025)

  • Птушка — вокладка кнігі «Вольны космас» (зашыфраваны ўдзел)

  • Валерыя Ржэвуская, Якуб Смоўжык — вокладка кніг «Пентаквантар» (тамы 1, 2) Арцёма Шуканава (Gutenberg Publisher, 2025)

  • Дзмітрый Рубін — вокладка кнігі «Ё*аная ідэнтычнасць» Дзмітрыя Рубіна (Лысы чэрап, 2025)

  • Вольга Сафарава — вокладка кнігі «Крыптаствалы. Гісторыя ўзьлёту і падзеньня талачынскіх самородкаў» Змітра Бурбуця (RozUM Media, 2025)

  • Вольга Сафарава — вокладка кнігі «Як я правёў гэтае лета» Антона Бяляева (RozUM Media, 2025)

  • Якуб Смоўжык — вокладкі серыі кніг «Акно ў прозу» (Gutenberg Publisher, 2025)

  • Якуб Смоўжык — вокладка кнігі «Іншыя Багі» Гаўарда Філіпса Лаўкрафта (Gutenberg Publisher, 2025)

  • Якуб Смоўжык — вокладка кнігі «Слон» Сашы Філіпенкі (Gutenberg Publisher, 2025)

  • Якуб Смоўжык — вокладка кнігі «Цёмная справа» Лі Чайлд (Gutenberg Publisher, 2025)

  • Яна Сушчэўская — вокладка кнігі «Вершы на волю. Паэзія турмы і выгнаньня» (Экапрэс, 2025)

  • Сяргей Табалевіч, Якуб Смоўжык — вокладка кнігі «Халодныя землі» Аляксандра Карнаўха (Gutenberg Publisher, 2025)

  • Юры Таўбкін, Якуб Смоўжык — вокладка кнігі «Цягнік да Познаня» Аляксея Правалоцкага (Gutenberg Publisher, 2025)

  • Зося Трускалка — вокладка кнігі «Куды паляцеў матылёк» (зашыфраваны ўдзел)

  • Зося Трускалка — вокладка кнігі «Лета ў вёсцы» (зашыфраваны ўдзел)

  • Дарына Харытончык — вокладка кнігі «Сябры ў двары» Алены Зарніцкай (Gutenberg Publisher, 2025)

  • Ліна Хесэ, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень, Ліны Хесэ (Мяне Няма, 2025)

  • Юлія Цімафеева, Тацяна Шустава — вокладка кнігі «Кровазварот» Юліі Цімафеевай (Andrei Yanushkevich Publishing, 2025)

  • Сяргей Шабохін — вокладка кнігі «Дубовые яблочкі» Вольгі Касцюк (Skaryna Press, 2025)

  • Сяргей Шабохін — вокладка кнігі «Панове, паднапружцеся!» Элізабэт Бадэнтэр (Skaryna Press, 2025)

  • Сяргей Шабохін — вокладка кнігі «Экзыстэнцыялізм — гэта гуманізм» Жана-Поля Сартра (Skaryna Press, 2025)

  • Сяргей Шабохін — вокладка кнігі «Anna, soror... Арыентальныя навэлі» Маргерыт Юрсэнар (Skaryna Press, 2025)

  • Сяргей Шабохін — вокладка кнігі «Body in Progress; Целам сваім...» Ганны Комар (Skaryna Press, 2025)

  • Сяргей Шаматульскі — вокладка кнігі «Анатомія» Артура Камароўскага (Skaryna Press, 2025)

  • Юлія Шатун, Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак — вокладка кнігі «Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте» Юліі Шатун (Мяне Няма, 2025)

  • Ян Шпілька — вокладка кнігі «Дамашаны» Антона Зарэмбы (зашыфраваны ўдзел)

  • Ян Шпілька — вокладка кнігі «Зімовыя ліхтары» Паўла Ляўданскага (зашыфраваны ўдзел)

  • Ян Шпілька — вокладка кнігі «Сойка» Захара Саковіча (зашыфраваны ўдзел)

  • Таццяна Шустава — вокладка кніг «Творы» (тамы 1, 2) Хорхе Луіса Борхеса (Andrei Yanushkevich Publishing, 2025)

  • Інэса Шчарбаўскене — вокладка кнігі «Шкляное дзіця» Маар’і Кангро (Пфляўмбаўм, 2025)

  • Марыя Шэндзель — вокладка кнігі «Хлопец Томас. Tomas the Boy» Сяргея Календы (Gutenberg Publisher, 2025)

  • Калектыў аўтараў — вокладка кнігі «G» (зашыфраваны ўдзел)

Журы прэміі

Працы ацэньвае прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі спецыялісты кніжнага дызайну, мастацтва і візуальнай камунікацыі.

Сярод публічных сябраў журы:

Святлана Дземідовіч — беларуская мастачка і ілюстратарка, працуе ў сферы кніжнага дызайну і візуальнай камунікацыі. Лаўрэатка прэміі Анемпадыстава 2024 года за дызайн вокладкі паэтычнай кнігі Насты Кудасавай «Побач» (у суаўтарстве з Лукашам Левандоўскім).

Анатоль Лазар — беларускі дызайнер і культурны дзеяч. Экс-выдавец музычнага партала «Тузін Гітоў», былы кіраўнік студыі дызайну і рэкламы «Адліга». Аўтар і эксперт шматлікіх грамадскіх і культурных беларускіх ініцыятыў. Лаўрэат прэміі Анемпадыстава 2022 года за дызайн вокладкі кнігі «(Не)расстраляныя».

Надзея Зелянкова — крэатыўная дырэктарка і спецыялістка ў сферы візуальных камунікацый. Працавала ў digital-агенцтве «Red Graphic», была саўладальніцай Галерэі «Ў». Мае шматгадовы досвед у распрацоўцы культурных, адукацыйных і сацыяльных праектаў, а таксама ў стварэнні візуальных стратэгій і камунікацыйных кампаній.

Пра прэмію імя Міхала Анемпадыстава

Прэмія носіць імя выдатнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава, які значна паўплываў на візуальную культуру Беларусі. Заснаваная ў 2019 годзе, прэмія працягвае ўшаноўваць яго творчую спадчыну, адзначаючы аўтараў, якія праз дызайн кніжнай вокладкі ствараюць новыя візуальныя гісторыі.

Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L» і кампаніі «Laut».

За апошнія гады прэмія адзначыла шэраг таленавітых дызайнераў:

  • У 2024 годзе «Анёла» атрымалі Святлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі за вокладку да паэтычнай кнігі Насты Кудасавай «Побач».

  • Пераможцамі ў 2025 годзе сталі Ігар Юхневіч і Маша Мароз за вокладку кнігі Вольгі Аполькі «Мое баба — діректор морга».

Зірніце і вы на вобразы, колеры ды формы, якімі нас парадавалі выдавецтвы ў 2025 годзе. Сачыце за навінамі прэміі на адмысловым сайце aniempadystau.penbelarus.org.