Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

30.11.2023 - 03.12.2023 11:00 - 19:00 Каралеўскі замак (plac Zamkowy 4) Бясплатнае

З 30 лістапада па 3 снежня ў Варшаве адбудзецца кірмаш гістарычнай кнігі.


Дата: з 30 лістапада па 3 снежня

Месца: Каралеўскі замак, plac Zamkowy 4, Варшава

Дзякуючы працы Цэнтра беларускай салідарнасці на кірмашы будзе беларускі стэнд: беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы!

А вось і праграма творчых сустрэч і прэзентацый:

1 снежня

Беларускі стэнд

14:00 Прэзентацыя кніжнай серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» з удзелам Яраслава Іванюка і Ціхана Чарнякевіча.

16:00 Прэзентацыя кнігі Насты Кудасавай «Я працягваю»

Малая Зала

17:00 Выдавецтва Gutenberg разам з ЦБС прэзентуюць класіку польскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову.

Вас чакаюць кнігі Віславы Шымборскай «Партрэт з памяці», Марыі Кунцэвічовай «Два месяцы», Адама Міцкевіча «Гражына» і Марыі Канапніцкай «Стэфэк Бурчымуха»

2 снежня

Беларускі стэнд

15:00 Прэзентацыя кніг Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода» і «Вечар — як сон, у якім шмат агнёў», а таксама сустрэча аўтара з чытачамі.

16:00 Прэзентацыя кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» і сустрэча аўтаркі з чытачамі.

17:00 Прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

3 снежня

15:00 Прэзентацыя кнігі Уладзіслава Гарбацкага «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага па Палессі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

Рыхтуйце торбачкі паболей закупіцца беларускімі кніжкамі!



Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Лонгплей у Стакгольме

30.04.2026 (18:00 - 20:00) Interbok Bokhandel (Hantverkargatan 32)

Шпацыр па могілках Росы ў Вільні

01.05.2026 (12:00 - 14:00) ля ўваходнай брамы на могілкі Росы (Rasų g. 32)

Кірыл Кедук у Берліне

10.05.2026 (18:00 - 20:00) Kühlhaus Berlin (Luckenwalder Straße 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ