«Беларускія дабраахвотнікі ў шэрагах літоўскай арміі»: сустрэча ў Коўне

02.12.2023 12:00 - 14:00 Ваенны музей Вітаўта Вялікага (K. Donelaičio g. 64) Бясплатнае
 

У суботу, 2 снежня, клуб «Ліцвіны» запрашае на імпрэзу да 105-годдзя літоўскай арміі.




Дата: 2 снежня

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: Ваенны музей Вітаўта Вялікага, K. Donelaičio g. 64, Коўна 


Гэтая падзея значная не толькі для літоўцаў, але і беларусаў. Ці ведаеце, чаму? 

У літоўскай арміі было беларуская вайсковае падраздзяленне. Беларусы разам з літоўцамі змагаліся супраць агульнага ворага — бальшавікоў. 

Падчас імпрэзы падымуць гістарычную заслону і распавядуць пра ўмовы стварэння, асноўныя падзеі, ключавых асоб беларускай вайсковай адзінкі ў літоўскай арміі і пакажуць паралелі з сучаснасцю.


У праграме выступы: 

«Беларусы ў літоўскім войску. Асобы. Падзеі. Лёс» ад клубаў «Ліцвіны» і «Сябрына Коўны» 

«Гісторыі станаўлення літоўскай арміі ў лістападзе 1918 года і ўдзел у гэтым беларускіх дабраахвотнікаў» ад дэпутат сейма Літвы Валдаса Ракуціса 

«Як беларусы і літоўцы замагаліся супраць бальшавікоў у Клайпедзе ў 1918-1920 гадах» ад супрацоўніцы ваеннага музея імя Вітаўта Вялікага, доктара гуманітарных навук Аўшры Юрэвічуце 


Мовы імпрэзы — беларуская і літоўская. 



Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава Антона Цыбізава «Prima Manus» у Мінску

05.05.2025 19:00 - 05.06.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Канцэрт «Мова» ў Гомелі

12.05.2025 (18:30 - 20:30) Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Ланге, 17)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі» ў Мінску

14.05.2025 (18:00 - 19:00) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Беларускі пікнік у Вашынгтоне

17.05.2025 (13:00 - 18:00) Turner Farm (925 Springvale Rd)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ