Беларускія імпрэзы на перфарматыўным семінары ў Варшаве

10.12.2022 - 11.12.2022 12:00 - 21:00 Warszawskа Świetlicę Krytyki Politycznej (Jasną 10) Бясплатнае

У суботу і нядзелю, 10 і 11 снежня, Адкрыты інстытут у Варшаве ладзіць перфарматыўны семінар, дзе мастакі з Беларусі, Украіны і Польшчы шукаюць шляхі пераадолення ўсяго, што з намі адбылося.



Дата: 10 і 11 снежня

Час: з 12.00 (час мясцовы)

Месца: большасць імпрэз адбываецца ў Warszawskа Świetlicę Krytyki Politycznej, Jasną 10, Варшава

Запрашаюць паразмаўляць пра гэтую нашую складанасць, пра яе розныя аспекты і пра стратэгіі, пра спосабы быць разам, пра пабудову новай шматмоўнай і полікультурнай супольнасці.


У праграме ёсць і беларускія імпрэзы:

10 снежня

12.00 — 16.00 майстэрня «Адкрытая студыя беларускага арнаменту» з Кацярынай Сянкевіч, мастачкай родам з Падляшша.

Гэта жывапісна-інтэграцыйная майстэрня, дзе можна паэксперыментаваць з народным арнаментам ў тэхніцы ткацтва ўзораў фарбамі на палатне.

Кожны зробіць фрагмент рушніка-карціны. Асобныя элементы аб’ядняюцца ў адзін падоўжны твор, які будзе нагадваць традыцыйны, тканы або вышываны, абрадавы рушнік.

Запісацца на ўдзел можна мэйлам на адрас sienkiewiczkatarzyna1@gmail.com.

Удзел вольны.


18.00 — 20.00 спектакль-перформанс беларускай мастачкі Надзі Саяпінай «(не)адсутнасць — (не)прысутнасць» — кранальная і пранізлівая спроба асэнсаваць досвед эміграцыі.

Гэта практыка/рытуал калектыўнага апавядання. Ён заснаваны на інтэрв’ю, сабраных мастачкай з мігрантамі з розных краін, якія жывуць у Польшчы.


20.00 Open P-U-B Польшча / Украіна / Беларусь


Падрабязную праграму глядзіце па спасылцы і далучайцеся!


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Паэтычны стэндап Мікіты Найдзёнава ў Сіэтле

10.05.2026 (18:00 - 20:00) Ukrainian Cultural Center Toloka (1940 124th Ave Ne, A108/109)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ