Беларускiя Каляды ў Амерыцы

21.12.2021 - 22.01.2022 17:30 - 16:13 ------------ Бясплатнае

Сержук Доўгушаў з камандай Tradycyja адпраўляецца ў святочнае падарожжа па ЗША і Канадзе.

Калядныя праграмы пройдуць у наступных гарадах:

❄️ 18 снежня — Фiладэльфiя
❄️ 19 снежня — Вашынгтон Дзi Сi
❄️ 25 снежня — Бостан
❄️ 26 снежня — Мінеапаліс
❄️ 8 студзеня — Сан Францыска
❄️ 9 студзеня — Сiэтл
❄️ 15 студзеня — Нью Джэрсі
❄️ 16 студзеня — Нью-Ёрк
❄️ 22 студзеня — Таронта, Канада

photo_2021-12-09_16-07-01.jpg

У праграме:

Iнтэрактыўны канцэрт Сержука Доўгушава з унікальнымі беларускімі народнымі інструментамі (колавая ліра, традыцыйныя дудкі, жалейка і іншыя);

«Спеўны сход» — спяваем і вучымся калядаваць разам; беларускія калядныя гульні, танцы, конкурсы і сюрпрызы;

Супольнае правядзенне каляднага абраду, святочнае шэсце з музыкай, з каляднымі персанажамі, з музыкай, спевамі і віншаваннем сяброў!

Сяржук Доўгушаў — вядомы беларускі культурны дзеяч, этна-музыка, спявак, мэнеджар музычных праектаў, фалькларыст, кіраўнік установы «Этнатрадыцыя» (Tradycyja), стваральнік ініцыятывы «Спеўны сход», удзельнік калектываў Vuraj, Slavalachia, TryNici, Isna Trio.

Дэталі на старонцы ў Фэйсбуку


Вам можа быць цікава

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Майстар-клас па лінагравюры на тканіне ў Мінску

29.08.2026 (13:00 - 15:30) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ