Беларускія Каляды ў Сан-Францыска

07.01.2023 16:00 - 22:00 2051 Market St ад 20 даляраў

У суботу, 7 студзеня, беларусы Сан-Францыска святкуюць Каляды з этнамузыкам Сержуком Доўгушавым.



Дата: 7 студзеня

Час: з 16.00 да 22.00 (час мясцовы)

Месца: 2051 Market St, San Francisco, CA


Свята будзе з дзвюх частак:

А 16-й распачнецца музычная інтэрактыўная праграма для бацькоў і дзетак. Будзе супольнае калядаванне з казой, мядзведзем ды Каляднай зоркай, канцэрт, гульні, спевы і забавы.

А 18-й будзе святочная калядная вячэра з беларускiмi стравaмі. Будзе вам і бабка, і халадзец, і крамбамбуля.

А 19-й распачнецца другая частка — калядная гульня-абрад «Жаніцьба цярэшкі».


«Жаніцьба Цярэшкі» — унікальны абрад Падзвіння, які не мае аналагаў за межамі Беларусі і нават за межамі рэгіёну.

Гэта калядная вечарына з эратычным падтэкстам дзеля збліжэння моладзі і будучай жаніцьбы. У калядных ігрышчах маглі ўзяць удзел і жанатыя пары, каб крыху адпачыць адно ад аднаго ды праверыць свае пачуцці.

Зараз кожны другі знаёміцца праз сацыяльныя сеткі, а яшчэ колькі дзесяцігоддзяў таму нашыя продкі праз гульню ды весялосць знаходзілі свой лёс на ўсё жыццё. Як? Прыходзьце даведацца!


Квіткі коштам ад 20 да 50 даляраў можна набыць па спасылцы. А дзеткам да 12 гадоў уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ