Беларускія казкі на стужках ад «Дыяфільм live» ў Беластоку

26.08.2023 11:00 - 15:00 Kawiarnia Muzyczna FAMA (ul. Legionowa, 5) Бясплатнае

У суботу, 26 жніўня, праект «Дыяфільм live» зноў паказвае ў Беластоку «Беларускія казкі на стужках» для дзетак і іх бацькоў. Гэтым разам — у межах фэста «Wshód kultury/ Inny wymiar».



Дата: 26 жніўня

Час: 11.00 і 14.00 (час мясцовы)

Месца: Kawiarnia Muzyczna FAMA, ul. Legionowa, 5, Беласток 


Аб 11-й будзе паказ для дзетак ад 3 гадоў з майстар-класам. Для ўдзелу рэгіструйцеся па нумары 85 67 67 367. 

А ў 14.00 будзе сямейны паказ (5+). Сюды ўваход свабодны!


«Беларускія казкі на стужках» — гэта свята для ўсёй сям’і ў атмасферы «аналагавага» цуду.

 У праграме казкі і вершы Надзеі Ясмінскай, Вольгі Гапеевай, Андрэя Хадановіча і Андрэя Скурко.

 Бацькі змогуць паглыбіцца ў дзівосныя ўспаміны свайго дзяцінства, калі звычайная белая прасціна станавілася парталам у казачны свет. Дзеці пачуюць новыя ці ўжо забытыя старыя добрыя казкі, расказаныя з дапамогай чарадзейнага дыяпраектара. 

Працягласць — 60 хвілін.

Узрост дзяцей 5+.

 Мова паказу — беларуская. 

Праграму фэста глядзіце па спасылачцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ