Беларускія паэты на фестывалі Мілаша ў Кракаве

06.07.2022 - 10.07.2022 12:00 - 19:00 палац Патоцкіх (Rynek Główny 20) Бясплатнае

Да 10 ліпеня ў Кракаве ідзе паэтычны фестываль Мілаша, і ў ім бяруць удзел беларускія літаратары Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў і Таццяна Нядбай.



Дата: з 6 па 10 ліпеня

Месца: палац Патоцкіх, Rynek Główny 20, Кракаў

8 ліпеня, у пятніцу, а 15-й адбудзецца дыскусія «Кнігі на барыкадах» пра сілу літаратуры перад абліччам катастрофы. Перакладчыцы Анэта Каміньска і Яанна Бэрнатовіч, прэзідэнтка Беларускага ПЭН-клуба Таццяна Нядбай і паэт Уладзімір Някляеў паразважаюць пра ролю аўтараў і творцаў у ваенны час.


У той жа дзень, 8 ліпеня, а 19-й завітайце на сустрэчу з Андрэем Хадановічам, які будзе чытаць вершы Чэслава Мілаша пад музыку Віталя Дарашука, Вольгі Падгайскай і Кірыла Крысці.


Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву ўжо выйшаў альбом «Чалавек шматпавярховы», на якім спадар Андрэй чытае свае пераклады ў суправаджэнні гурта «Раённая дыета». Так што паэзія Чэслава Мілаша ў гэты вечар прагучыць на трох мовах — польскай, беларускай і ўніверсальнай lingua musica.


10 ліпеня, у нядзелю, а 15-й прыходзьце на сустрэчу з Марыяй Мартысевіч, якая прэзентуе польскае выданне сваёй прыўкраснай паэмы «Сарматыя» ў перакладзе польскага паэта Богдана Задуры.


А пасля, а 18-й завітайце на дыскусію «Пісьменніца на вайне», у якой возьмуць удзел беларуская паэтка Марыя Мартысевіч і ўкраінская літаратарка Аксана Забужка. Аўтаркі абмяркуюць (не)перакладальнасць досведу гвалту на мову літаратуры.


 Усе імпрэзы праходзяць у палацы Патоцкіх.


Уваход вольны! Шукайце болей імпрэз у праграмеды завітвайце.



Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Выстава «Кропка ўваходу» ў Варшаве

09.07.2026 10:00 - 23.07.2026 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

NAVIBAND ва Уроцлаве

21.07.2026 (19:00 - 21:00) (паведамяць асабіста за дзень да канцэрта)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ