Беларускія спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

10.04.2025 18:00 - 20:00 сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24) Бясплатнае

 

У чацвер, 10 красавіка, у Беластоку адбудуцца адкрытыя заняткі па беларускіх традыцыйных спевах.






Вас чакае сустрэча з Вольгай Барышнікавай, даследчыцай-этнамузыкалагіняй, выкладчыцай традыцыйнага спеву, інструменталісткай, лаўрэаткай міжнародных конкурсаў.

Цудоўная магчымасць занурыцца ў свет традыцыйнай культуры, паглыбыць свае веды пра песенны фальклор і проста душэўна правесці вечар у прыемнай кампаніі.

Заняткі адкрытыя для ўсіх — і тых, хто ўжо спявае, і тых, хто толькі хоча паспрабаваць.


Удзел бясплатны, данаты вітаюцца.



Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Зазулі «Шляхі чалавечыя» ў Мінску

02.04.2025 18:00 - 20.04.2025 19:00 галерэя «Full Frame» (вул. Прытыцкага, 10)

Выстава пісанак «Знакі жыцця» ў Заслаўі

10.04.2025 11:00 - 01.06.2025 17:00 Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д.13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ