Беларускія сустрэчы ў Гданьску

01.10.2022 14:30 - 18:30 офіс Таварыства беларусаў на Памор’і (ul. Malczewskiego 21) Бясплатнае

У суботу, 1 кастрычніка, Таварыства беларусаў на Памор’і ладзіць адразу тры беларускія імпрэзы і запрашае ўсіх ахвотных.



Дата: 1 кастрычніка

Час: 14.30, 15.30 і 17.00 (час мясцовы)

Месца: офіс Таварыства беларусаў на Памор’і, ul. Malczewskiego 21, Сопат


У 14.30 пачнецца занятак «Мовы Нанова» для дзетак, і прысвечаны ён будзе самай загадкавай літары беларускага алфавіту — літары Ў!

У 15.30 на «Мову Нанова» запрашаюць дарослых. Будзе сустрэча з перакладчыцай Вольгай Будай, заснавальніцай аўтарскай моўнай школы, арганізатаркай форумаў перакладчыкаў Беларусі.

Спадарыня Вольга жыве ў Польшчы ад снежня 2020 года і працягвае (альбо пачынае наноў) свой прафесійны лінгвістычны шлях у іншай краіне.

Абмяркуюць, як гэта — пераключацца з мовы на мову, пісаць артыкулы, рэдагаваць пераклады і выкладаць замежныя мовы? А галоўнае: як не згубіць сябе і не згубіцца пасля незапланаванага пераезду?

А 17-й жа адбудзецца сустрэча на тэму «Як стаць валанцёрам». Вы дазнаецеся, як стаць валанцёрам Таварыства і як дапамагаць у агульнапольскім праекце.

Запрашаюць усіх, хто хацеў бы рабіць крышачку болей, хто імкнецца дапамагаць іншым, хто чуе ў сабе шмат сіл і хацеў бы быць карысным астатнім.

Будуць радыя бачыць і тых, хто хацеў бы зладзіць свой праект у межах Таварыства ці мае ідэі, якім не стае падтрымкі.


Уваход на ўсе сустрэчы вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ