Беларускія вячоркі з Аляксандрам Чарнухам у Кракаве

14.10.2023 18:00 - 20:00 (Krakowska 19) данат у 20 злотых
 

У суботу, 14 кастрычніка, беларусы Кракава ладзяць вячоркі і клічуць у госцейкі журналіста і пісьменніка Аляксандра Чарнуху.




Дата: 14 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Krakowska 19, Кракаў


 Спадар Аляксандр прэзентуе свой дэбютны раман «Свінні», створаны ў 2021 годзе і пазней перакладзены на беларускую мову.


«Спачатку вам будзе смешна. Потым не будзе. Таму што гэта жудасны свет вычварэнцаў, здраднікаў і іншых істот, што сустракаюцца і ў казцы, і ў сапраўдным жыцці. У рамане „Свінні“ фікшн і нон-фікшн цесна пераплеценыя ў адну стужку, і часам заўважыць, дзе скончыліся мае фантазіі і пачалася суворая праўда жыцця, немагчыма», — кажа спадар Аляксандр.

 Прыходзьце абмеркаваць твор у прыемнай кампаніі. Рыхтуйце пытаннечкі!


 Уваход — donation ад 20 злотых гатоўкай. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Майстар-класы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Дыяфільмы ў Сопаце

15.08.2026 (18:00 - 20:00) Teatr Boto (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ