«Беларусы ў Польскім Войску (1918 — 1945 гг.)». Кава з гісторыкам у Варшаве

18.05.2023 18:30 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (pl. Konstytucjі 6) Бясплатнае

У чацвер, 18 траўня, завітайце ў Беларускі Моладзевы Хаб на каву з Юры Грыбоўскім, доктарам гістарычных навук. Тэма сустрэчы — «Беларусы ў Польскім Войску (1918 — 1945 гг.)».



Дата: 18 траўня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, pl. Konstytucjі 6, Варшава

У першай палове ХХ ст. шмат беларусаў апынулася ў складзе войск суседніх дзяржаў. Перадусім гэты тычыцца Польшчы.

 Ва ўзброеных сілах міжваеннай польскай дзяржавы беларусы складалі трэцюю па колькасці нацыянальную групу. Значная частка іх удзельнічала ў кампаніі 1939 года. Падчас Другой сусветнай вайны беларусы апынуліся ў шэрагах польскіх ва

йсковых фармаваннях, якія змагаліся і на заходнім, і ўсходнім франтах. Многія беларусы служылі ў Польскіх узброеных сілах на Захадзе (ПУСЗ), якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях у Паўночнай Афрыцы, Нарвегіі, Італіі, Францыі, Галандыі, на Атлантычным акіяне.

 І яшчэ тысячы беларусаў служылі ў Польскім Войску на ўсходнім фронце, якое ўдзельнічала ў баях на тэрыторыі СССР, Польшчы і Нямеччыны.

То прыходзьце збіраць беларусаў по розных франтах і высвятляць, як склаўся іх лёс і што ўвогуле адбывалася.

А калі не атрымаецца прыйсці ў Хаб, далучайцеся да анлайн-трансляцыі на Youtube па спасылцы.


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава "Чароўныя дываны. Шчодры вечар" у Заслаўі

18.12.2025 09:00 - 11.01.2026 17:30 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Калядныя NAVIBAND у Варшаве

29.12.2025 (20:00 - 21:00) Kościół św. Aleksandra (plac Trzech Krzyży)

"Ноч ваўкоў" у нацпарку "Прыпяцкі"

17.01.2026 12:00 - 18.01.2026 16:00 ля гатэля "Тураў+" (ля гатэля "Тураў+")

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ