BelGameDev Warsaw Meetup у Варшаве

12.05.2023 19:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае

У пятніцу, 12 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца BelGameDev Warsaw Meetup — сустрэча, прысвечаная беларускім (і не толькі) кампутарным гульням.



 Дата: 12 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава


Запрашаюцца ўсе, хто плануе жадае павысіць свой прафесійны ўзровень распрацоўшчыка ці расказаць аб сваім праекце.

Спікеры:

Мікіта Вельмаскін з тэмай «Перасякаючы межы: лэвэл-дызайн для гульцоў і распрацоўшчыкаў»;

 Міхаіл Вайтовіч з выступам «Адваротны бок наратыву», дзе будзе разглядаць, што такое наратыў, і адкуль ён бярэцца ў гульнях, а таксама як вызначыць, што наратыў сапраўды існуе.

Падрабязнасці шукайце ў адмысловым тэлеграм-канале.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

12.09.2026 (17:00 - 19:00) (паведамяць удзельнікам)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ