• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Бізнес-сняданак “Invent Yourself” пройдзе ў Менску!

Пачатак: 27.08 (11:00)
Канец: 27.08 (11:00)
Пасля папярэдняй рэгістрацыі
Кошт: Уваход вольны
Google

27 жніўня пройдзе бізнес-сняданак “Invent Yourself”, арганізаваны студэнцкімі арганізацыямі БАСС і ЦРСІ, з удзелам сузаснавальніка праекта “Мазгабойня”, Аляксандра Ханіна, які падзеліцца з намі сваёй гісторыяй поспеху і адкажа на пытанне, як не дазволіць працы ператварыцца ў армейскую штодзённасць, а быць вашым прыбытковым хобі.

Тэма сустрэчы – “Праца – высокааплатнае хобі ці армія?”. Пачатак сустрэчы а 11:00.

На сустрэчы мы абмяркуем наступныя тэмы:

Да чорта бізнэс або што важней: што рабіць ці як рабіць? Спачатку чалавек, а потым бізнэс?

Матывацыя іншых – лухта сабачая? Быць іншым, чым іншыя.

Дзе існуюць беларускія эканамічныя “рэаліі”?

Што такое бізнес-сустрэчы ад “Invent Yourself”? Гэта дзелавыя гутаркі з экспертамі ў сферы бізнесу і вобласці HR, а таксама адмысловымі гасцямі праекта, якія падзеляцца сваім вопытам і парадамі ў пытаннях працаўладкавання або адкрыцця ўласнага бізнэсу за кубачкам кавы ці гарбаты. Тут можна не толькі даведацца шмат карыснай інфармацыі, але і асабіста пагутарыць са адмысловымі гасцямі праекта “Invent Yourself”. Праект прызначаны для моладзі не старэйшай за 26 гадоў.

Удзельнікі праекту змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, аспектаў правы для адкрыцця сваёй справы, а таксама актуальныя і апошнія навіны аб рынку працы ў самых розных сферах дзейнасці. Акрамя таго, важным складнікам ўдзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку.

Удзел у бізнес-сняданку абсалютна бясплатны, аднак патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраны па заяўках. Зарэгістравацца можна да 26 жніўня, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежавана (30!).

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип