Бізнес-сустрэча “Invent Yourself” пройдзе ў Менску!

25.08.2018 11:00 - 11:00 Арт Сядзіба (пр. Машэрава, 18) Неабходна рэгістрацыя

25 жніўня пройдзе бізнес-сустрэча “Invent Yourself”, пры дапамозе партнераў ECLAB і Арт Сядзіба, з удзелам кіраўніка медыя-сеткі кампаніі UFOX, Паўлам Бурмака, які раскажа як прасунуць свой праект у сацыяльных сетках.

Тэма сустрэчы “Як прасунуць уласны праект у сацыяльных сетках”. Пачатак сустрэчы ў 11:00.

На сустрэчы мы абмяркуем наступныя тэмы:

— Інструментар;

— Дасягненні і правалы;

— Versus: Укантакце vs. Facebook vs. Instagram

Што такое бізнес-сустрэчы ад “Invent Yourself”? Гэта дзелавыя гутаркі з экспертамі ў сферы бізнесу і вобласці HR, а таксама адмысловымі гасцямі праекта, якія падзеляцца сваім вопытам і парадамі ў пытаннях працаўладкавання або адкрыцця ўласнага бізнэсу за кубачкам кавы ці гарбаты. Тут можна не толькі даведацца шмат карыснай інфармацыі, але і асабіста пагутарыць са адмысловымі гасцямі праекта “Invent Yourself”. Праект прызначаны для моладзі не старэйшай за 27 гадоў.

Удзельнікі праекту змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, аспектаў правы для адкрыцця сваёй справы, а таксама актуальныя і апошнія навіны аб рынку працы ў самых розных сферах дзейнасці. Акрамя таго, важным складнікам ўдзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку.

Удзел у бізнес-сняданку абсалютна бясплатны, аднак патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраны па заяўках. Зарэгістравацца можна да 23 жніўня, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежавана (20!).

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ