Bliskaŭki ў Кракаве

11.12.2025 19:00 - 21:00 Chicago bar (Sławkowska 11) 43,50

11 снежня, у чацвер, у Кракаве адбудзецца вялікі супольны канцэрт беларускіх музыкаў "Bliskaŭki".


На сцэне:

Passive Voice Acoustic - акустычны індзі-рок з Мінска ад салісткі Настассі.

Яна пагайдае вас на эмацыйных арэлях ад мілых песень пра пламбір і зефірак, да песень пра адзіноцтва, пакуты і алкашоў!

Žuravl - індзі-праэкт з Познані, які сумяшчае ў сваёй творчасці розныя стылі: ад софт-джаза да індастрыял року!

nadzeyea - вакалістка з вялічэзным творчым досведам і пачынаючая артыстка.

У сваёй музыцы яна шчыра шукае адказ на пытанне: «хто я?» Праз змрочную дабрыню, крохкія эмоцыі і пяшчотны голас фармуецца яе гучанне.

А на салодкае - MANDZIK i Varjatka.

Дрэс-код - усё, што блішчыць.

Квіткі коштам 43,50 злотых бярыце па спасылцы. Хутка падаражэе!


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Майстар-класы ў Мінску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

PRAMIEŃ ва Уроцлаве

29.08.2026 (20:00 - 22:00) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ