2 снежня, у аўторак, у Варшаве адбудзецца вялікі супольны канцэрт беларускіх музыкаў "Bliskaŭki".
На сцэне:
Passive Voice Acoustic - акустычны індзі-рок з Мінска ад салісткі Настассі.
Яна пагайдае вас на эмацыйных арэлях ад мілых песень пра пламбір і зефірак, да песень пра адзіноцтва, пакуты і алкашоў!
Žuravl - індзі-праэкт з Познані, які сумяшчае ў сваёй творчасці розныя стылі: ад софт-джаза да індастрыял року!
nadzeyea - вакалістка з вялічэзным творчым досведам і пачынаючая артыстка.
У сваёй музыцы яна шчыра шукае адказ на пытанне: «хто я?» Праз змрочную дабрыню, крохкія эмоцыі і пяшчотны голас фармуецца яе гучанне.
А на салодкае - MANDZIK i Varjatka.
Дрэс-код - усё, што блішчыць.
Квіткі коштам 43,50 злотых бярыце па спасылцы. Хутка падаражэе!