У гэтым годзе беларусы возьмуць удзел у буйным калядным кірмашы ў Мілане. Асацыяцыя беларусаў у Італіі «Талака» адшукала беларускіх майстроў, і яны гатовыя прадставіць свае вырабы ўсяму свету. Аднак ім не абысціся без падтрымкі.
Раней у гэтым кірмашы бралі ўдзел манахіні са Свята-Елісавецінскага манастыра, і уся выручка ад продажу ішла на падтрымку расейскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны.
У гэтым годзе «на ярмарку прыедзем мы і прадставім свету вырабы беларускіх майстроў. Нам далі зніжку на удзел у ярмарцы — дзякуй арганізатарам! Але! Нам вельмі трэба ваша падтрымка, бо сродкаў не стае. Мы верым, што гэтая падзея вельмі важная. Хаваць беларускія таленты не варта», — пішуць сябры асацыяцыі «Талака».
Для ўдзелу ў кірмашы трэба сабраць 3500€. Гэтыя грошы пойдуць на:
Зрабіць свой унёсак і дапамагчы беларускім майстрам можна па спасылцы.