Бліскавіцы: анталогія жаночай паэзіі

09.03.2017 18:00 - 18:00 Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, 7а) Уваход вольны

Запрашаем 9 сакавіка а 18.00 у Літаратурны Музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М. Багдановіча, д. 7а) на прэзентацыю анталогіі “Бліскавіцы”!

Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду “Бліскавіцы” – унікальнае выданне. Упершыню пад адной вокладкай змешчаны творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў “міжваенны” перыяд – з 1918 па 1941 г., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі. У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і нават ніколі не публікаваныя раней.

Укладальнікі – Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль.

У прэзентацыі бяруць удзел:

Аксана Данільчык
Віктар Жыбуль
Ганна Запартыка
Барыс Пятровіч
Ганна Янкута
Юлія Цімафеева
Міхал Бараноўскі

“…Вершы з анталогіі мы можам чытаць не толькі так, як звычайна чытаюць паэзію. У іх мы знойдзем сведчанні пра істотныя зрухі ў сацыяльным жыцці 20-30-х гадоў, што тычыліся лёсу жанчын. Менавіта ў гэты час многія з іх змаглі атрымаць доступ да адукацыі. Паэзія ў дадзеным выпадку — гэта не толькі мастацтва, але і адзін з першых спосабаў асэнсаваць сябе і расказаць пра сябе, сцвердзіць сваю прысутнасць у свеце, які зрабіўся даступным для жанчын. Мы не можам прачытаць раман ці даследаванне, якое ў першай палове ХХ ст. напісала б пра сваю штодзённасць беларуская жанчына, але мы можам прачытаць гэтыя вершы — высокамастацкія і “масавыя”, — і гэта дасць нам уяўленне пра тое, чым у той час жылі жанчыны і што адбывалася з іх розумам і пачуццямі”.

(Ганна Янкута. “Жанчыны вяртаюцца з нябыту”)

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ