Бойкі на ручніках у кнігарні Логвінаў

25.05.2017 19:00 - 19:00 Кнігарня Логвінаў (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

25 траўня — прафесійнае свята ўсіх вандроўнікаў аўтаспынам па Галактыцы. “Міжнародны дзень ручніка”, таксама вядомы як дзень памяці Дугласа Адамса!
Мы, фандом “Миры Дугласа Адамса”, вырашылі закаціць з гэтай нагоды сапраўдную вечарыну і запрашаем усіх аўтаспыншчыкаў далучыцца.

У праграме:
– Бойка на ручніках!
– Тэматычныя віктарыны і гульні
– Батл воганскай паэзіі
– Камп’ютар Глыбакадумны
– Сёе-тое, што вам варта ведаць пра Дугласа Адамса (куды ж без адукацыі?)
– Нешта зусім іншае ©

Не забудзьцеся прыхапіць ручнік і галасуйце!

Пачатак а 19. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а)

 


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ