Брэст. Бясплатны акустычны канцэрт гурта RAHIS

28.11.2015 19:00 - 20:00 вул. Маякоўскага, 46-1 Бясплатнае

АРР “Дзедзіч” у межах праекта “Ёсць размова” запрашае берасцейцаў 28 ліcтапада на музычную сустрэчу з гуртом RAHIS.

Rahis – беларускамоўная група, якая ўпершыню завітае ў Берасце. Акрамя вядомых песен вы зможаце паслухаць і новы альбом “Паміж сонцам і хмарамі”.

Гурт Rahis утвораны Дзянісам Філіпенкам і Змітром Язвінскім пры канцы 1990-х, калі хлопцы навучаліся ў Дзяржаўным пэдагагічным універсітэце на факультэце прыродазнаўства. Пачыналі з акустычных канцэртаў, а ў 2007 годзе пачалі выступаць з электрычнай праграмай. Праз год свет пабачыла першая студыйная праца — максі-сінгл пад назвай «Празь Сеціва», у 2010-м выйшаў першы поўнафарматны альбом «Сшытак з тэкстамі ў малюнках». Другі альбом Rahis «Паміж сонцам і хмарамі» выходзіць роўна праз 5 год пасля першага.

На клавішах Rahis «Паміж сонцам і хмарамі» грае Аляксандра Клінцэвіч, на сола-гітары — Павал Вялічка, на бас-гітары — Грыня Заслаўскі, на бубнах — Саша Юхнавец, гукарэжысэр альбому — Віталь Кулеўскі.

Іх чароўную музыку можна будзе бясплатна паслухаць 28 лістапада.

Падрабязнасці тут.

Калі: 28 лістапада, субота ў 19:00.
Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага, 46-1.
Што: акустычны канцэрт гурта RAHIS.

Уваход вольны.

Даведка:

“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкамі) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці

 

Прэс-служба АРР “Дзедзіч


Вам можа быць цікава

Арт-занятак "Кветкавы рай маляваных дываноў" у Заслаўі

05.03.2026 (16:00 - 17:00) Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Майстар-клас па пісанках у Мінску (12+)

05.03.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

"Крамбамбуля" ў Варшаве

25.03.2026 (19:00 - 20:30) Niebo (Nowy Świat 21C)

Iva Sativa ў Гданьску

26.03.2026 (20:00 - 22:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ