Брэст. Лекцыя «Месца беларускай мовы ў сучасным дызайне»

18.10.2015 18:00 - 19:00 вул. Маякоўскага, 46–1 Бясплатнае

У рамках праекта “Ёсць Размова” АРР “Дзедзіч” запрашае на сустрэчу з берасцейскай мастачкай Ганнай 64Яцкевіч.

Графічны дызайнер і ілюстратар Аnna Bell распавядзе пра актуальныя трэнды ў беларускім дызайне. Пакажа самыя паспяховыя беларускія і берасцейскія праекты.

На лекцыі можна будзе падрабязней  даведацца пра літэрынг  – на дадзены момант адзін з самых папулярных накірункаў у сучасным дызайне. Адзін з прыкладаў літэрынга аўтарства Ганны Яцкевіч ўжо намаляваны па адрасе вул. Маякоўскага 46. Калі вы жадаеце бясплатна атрымаць прыгожую цытату беларускага класіка на сваім доме прыходзьце з прапановай на сустрэчу.

Наведайце бясплатную лекцыю, каб даведацца, як спалучаюцца беларуская мова і сучасны дызайн.

Падрабязнасці тут.

Калі: 18 кастрычніка, нядзеля, 18:00.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46–1.

Хто: Ганна Яцкевіч, мастак, дызайнер.

Уваход вольны.

Даведка:

“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (эканамістамі, гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкамі) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.

 

Прэс-служба АРР “Дзедзіч”


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ