Бульба-фэст у Віцебску

12.08.2023 12:00 - 22:00 плошча Свабоды Бясплатнае

У суботу, 12 жніўня, у Віцебску — гастранамічны фестываль «Бульба-Бульба-Potatoes».



 Дата: 12 жніўня

Час: з 12.00 да 22.00 (час мясцовы)

Месца: плошча Свабоды, Віцебск 


Тут можна будзе пакаштаваць стравы з бульбы і ўбачыць, як яе вырошчваюць з прабіркі.

 У 12.00 пачнецца конкурс на лепшага кухара. Кулінары з розных раёнаў Віцебскай вобласці прыгатуюць дранікі, фры, бульбяную піцу і г.д. 

Будзе і пазнавальная частка. Спецыялісты Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі НАН Беларусі раскажуць, як ствараюць новыя сарты і вырошчваюць бульбу з прабіркі. 

У праграме таксама дэгустацыя страў з бульбы, канцэрт, чэмпіянат па хуткаснай зборцы спілс-карт, гульні, конкурсы.

А ў канцы будзе дыскатэка. 


Уваход вольны. Можа, нарэшце высветлім, з мукой ці без мукі.




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ