Бясплатная анлайн-лекцыя «Міфы беларускіх курганоў»

09.06.2022 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае

9 чэрвеня «Адкрыты лекторый» ладзіць бясплатную анлайн-лекцыю «Міфы беларускіх курганоў». Лектарка — Вікторыя Тарасевіч, археолаг, магістр гістарычных навук.



Дата: 9 чэрвеня

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

Многія, мабыць, чулі, што Беларусь — краіна курганоў. А што ж такое курган? Земляны насып у лесе ці полі, часцей паўкруглай формы, у якім пахаваны чалавек? Ці нешта яшчэ? А ці схаваны там неверагодныя скарбы? А навошта насыпаць столькі зямлі над памерлым? А як насыпалі?

У лекцыі абяцаюць разбурыць існуючыя міфы пра курганы, а таксама расказаць, чаму некрапалістыка — неверагодна захапляльная навука.

Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

10.09.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Свята «І ў клёцак ёсць душа» пад Шаркаўшчынай

13.09.2026 (14:00 - 16:00) сельскі дом культуры

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ