Бясплатная экскурсія «Легенды старых млыноў» у Азярцы

01.01.2023 14:00 - 15:30 музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо, Мінскі раён ) ад 4,50 рублі

У нядзелю, 1 студзеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — імпрэза «Легенды старых млыноў».



Дата: 1 студзеня

Час: 14.00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 


Вас чакае бясплатная экскурсія па млынах на тэрыторыі скансэна (вы аплочваеце толькі ўваходны квіток).

Вы трапіце ўнутр старых млыноў, даведаецеся, якія тыпы ветракоў сустракаліся ў Беларусі і дзе яны былі распаўсюджаны, праслухаеце інфармацыю пра ролю млынара ў вясковым грамадстве і пачуеце шмат цікавага пра тэхналогію вытворчасці мукі.

Ведайце: у іншы час інтэр’еры млыноў зачынены для наведвання.

Вы наведаеце тры млыны: млын-казлоўку з вёскі Даматканавічы Клецкага раёну, млын-шатроўку з вёскі Зелянец Хоцімскага раёну, млын-пальтрак з вёскі Янушоўка Мядзельскага раёну — і высветліце, чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго і як працуюць.

Месца збору — уваход у сектар «Цэнтральная Беларусь», дзе мапа музея.

Экскурсія адбудзецца, толькі калі збярэцца да 10 чалавек!

Кошт уваходных квіткоў: для дарослых — 8,50 рублёў; для школьнікаў і студэнтаў — 4,50 рублі; для дашкольнікаў — бясплатна




Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Фэст суседзяў у Вільні

19.04.2026 (12:00 - 16:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ