Бясплатная экскурсія па Брэсту

08.11.2015 13:00 - 15:00 Скрыжаванне вул. Міцкевіча і вул. Савецкая Бясплатнае

З 8 лістапада стартуе серыя бясплатных экскурсій “Я быў тут” па горадзе Брэсту.

Мерапрыемствы пройдуць у межах кампаніі “Наша мова”, яны закліканы распавесці шырокай публіцы пра гісторыю развіцця беларускай мовы і літаратуры на Берасцейшчыне, аб малавядомых славутасцях і цікавых фактах з гісторыі горада.

“Экскурсіі будуць праводзіцца адзін раз у месяц, — кажа Алена Каховіч, прадстаўнік кампаніі “Наша мова”, гід, які правядзе экскурсію 8 лістапада. — Першая сустрэча будзе больш агульная, скажам так, аснова асноў гісторыі і славутасцяў Брэста”.

А ўсяго такіх мерапрыемстваў запланавана шэсць, па розных маршрутах і з рознымі экскурсаводамі — спецыялістамі ў сваёй галіне, якія захопяць удзельнікаў цікаўнымі гісторыямі.

Да ўдзелу запрашаюць усіх жадаючых. Месца збору для першай культурнай прагулкі — скрыжаванне вуліц Міцкевіча і Савецкай, ля пітных фантанчыкаў.

Экскурсіі спадабаюцца ўсім, хто хоча больш даведацца пра багатую гісторыю аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі, пазнаёміцца з яго культурным жыццём (былым і сучасным), убачыць культавыя будынкі і даведацца пра таленавітых людзей, якія жылі і тварылі ў гэтых месцах.

Цікава будзе і берасцейцам, і гасцям Брэста!

Калі: 8 лістапада (нядзеля) у 13:00.
Дзе: г. Брэст, скрыжаванне вул. Міцкевіча і вул. Савецкая.

Удзел бясплатны!

Даведка:
Кампанія “Наша мова” стартавала ў Берасці ў 2014 годзе. Яна прыцягнула вялікую колькасць
удзельнікаў у свае крэатыўныя праекты: стварэнне паштоўкі “Кахай па-беларуску”, “Берасцейскі
вершнік”, конкурс “Фотамаўленне”, Акцыя “Мова дзеткам” і іншыя.

У 2015 годзе кампанія працягвае праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы і тым самым
прыцягваць берасцейскую моладзь да актыўнага жыцця.

 

Прэс-служба АРР "Дзедзіч"

 


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Сустрэча з Алесем Бяляцкім у Варшаве

20.04.2026 (17:30 - 19:30) гістарычны корпус Варшаўскага ўніверсітэта (Krakowskie Przedmieście 26/28, «Stary BUW» (уваход праз галоўную браму ўніверсітэта))

Лонгплей у Сопаце

02.05.2026 (20:00 - 22:00) Marahub (Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ