Бясплатная экскурсія “Я быў тут” па Брэсце

31.01.2016 15:00 - 17:00 "Музей гісторыі горада" (вул. Леванеўскага 3) Бясплатнае

31 студзеня адбудзецца другая сустрэча з серыі бясплатных экскурсій “Я быў тут” па горадзе Брэсце.

Гэтым разам можна будзе паслухаць беларускамоўны аповед пра культурнае развіццё нашых мясцін ў “Музеі гісторыі горада Брэста”. Да ўдзелу запрашаюць усіх жадаючых. Месца збору для першай культурнай прагулкі ў нядзелю ў 15:00 каля ўвахода ў Музей (вул. Леванеўскага 3).

Яшчэ запланавана 4 экскурсіі, якія пройдуць па розных маршрутах і з рознымі экскурсаводамі — спецыялістамі ў сваёй галіне, якія захопяць удзельнікаў цікаўнымі гісторыямі.

Мерапрыемствы ладзяцца у межах кампаніі “Наша мова”, яны закліканы распавесці шырокай публіцы пра гісторыю развіцця беларускай мовы і літаратуры на Берасцейшчыне, аб малавядомых славутасцях і цікавых фактах з гісторыі горада.

Экскурсіі спадабаюцца ўсім, хто хоча больш даведацца пра багатую гісторыю аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі, пазнаёміцца з яго культурным жыццём (былым і сучасным), убачыць культавыя будынкі і даведацца пра таленавітых людзей, якія жылі і тварылі ў гэтых месцах.

Цікава будзе і берасцейцам, і гасцям Брэста!

Калі: 31 студзеня (нядзеля) у 15:00.

Дзе: г. Брэст, вул. Леванеўскага 3.

Удзел бясплатны!

Даведка:

Кампанія “Наша мова” стартавала ў Берасці ў 2014 годзе. Яна прыцягнула вялікую колькасць удзельнікаў у свае крэатыўныя праекты: стварэнне паштоўкі “Кахай па-беларуску”, “Берасцейскі вершнік”, конкурс “Фотамаўленне”, Акцыя “Мова дзеткам” і іншыя. У 2015 годзе кампанія працягвае праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы і тым самым прыцягваць берасцейскую моладзь да актыўнага жыцця.


Вам можа быць цікава

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выставы Фёдара Хамякова "Чай у маёй галаве" ў Мінску

24.12.2025 19:00 - 10.02.2026 20:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Каляды з Маляванычам у Філадэльфіі

14.01.2026 (18:00 - 20:00) Адукацыйны цэнтр STARTUP (2337 Philmont Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ