Шпацыр «Іване, ты жывеш!» ў Вільні

14.06.2026 13:30 - 15:30 (паведамяць па рэгістрацыі) Бясплатнае
У нядзелю, 14 чэрвеня, у Вільні ладзяць шпацыр памяці Івана Луцкевіча «Іване, ты жывеш!», прысвечаны 145-годдзю з дня народзінаў пачынальніка беларускага нацыянальнага руху і бацькі беларускай незалежнасці.

«Іване, ты жывеш!» — гэта словы нарачонай спадара Івана Юльяны Мэнке, якая пакінула ўспаміны пра свайго каханага, адкуль мы даведваемся не толькі пра гэтае шчымлівае трагічнае каханне, але і пра тагачаснае беларускае жыццё ў Вільні.

Прапануюць разам прайсціся па віленскіх адрасах, звязаных з Іванам Луцкевічам ды ягоным братам Антонам, паглыбіцца ў іх тагачаснае жыццё і працу, пачытаць разам успаміны Юльяны Мэнке ды узгадаць выбітнага дзеяча.

Данаты вядоўцы вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

Купалле з гуртом NOCHY ў Таліне

12.07.2026 (15:00 - 19:00) Талінскі батанічны сад (пляцоўка «Sirelid») (Kloostrimetsa tee 52)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

17.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ