Бясплатны прагляд дакументальнай стужкі «Маршрут перабудаваны» ў Тбілісі

06.05.2022 19:00 - 21:00 прастора «Кропка» (1 Amagleba St.) Бясплатнае

6 траўня у тбіліскай прасторы «Кропка» ладзяць паказ дакументальнага фільма «Беларусь: Маршрут перабудаваны» Максіма Шведа.



Дата: 6 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка», 1 Amagleba St., Тбілісі

«Гэта адзін з фільмаў, якія былі зняты пра падзеі ў Беларусі яшчэ да таго, як яны здарыліся ў жніўні 2020 — і тым ён найбольш каштоўны!» — кажа рэжысёр.

Ён усталяваў камэры ў машынах двух таксоўшчыкаў, Паўла і Ганны, за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Іх пасажыры захоплена абмяркоўваюць сытуацыю ў краіне. Адны лічаць, што Беларусь — гэта востраў стабільнасці, іншыя — усім сэрцам за перамены.

На кінапраглядзе будуць прысутнічаць рэжысэр Максім Швед і аператар Сяргей Кавалёў, з якімі можна будзе абмеркаваць фільм.

Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежаваная.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Прыносьце прысмакі да гарбаты!


Вам можа быць цікава

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Купалле ў Суле

20.06.2026 14:00 - 21.06.2026 19:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Майстар-клас па маляванні алейнай пастэллю ў Фларэнцыі

20.06.2026 (18:30 - 20:30) Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці (Via G. Garibaldi, 79)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ